“Шыкоўная пяцерка“ з Гомельскай вобласці, або “Арыенцір” на п’едэстале гонару

- 10:23Нам пішуць

Штогод на базе НДЦ “Зубраня” праходзіць рэспубліканскі конкурс педагагічных каманд выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі “Энергічнае лета. Далучайся!”. У гэтым годзе годна прадставілі Гомельскую вобласць педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч.

Педагагічная каманда з Калінкавіч паказала мерапрыемства «Аўкцыён прафесій», прадстаўляючы прафарыентацыйны лагер з кругласутачным знаходжаннем «Арыенцір». Падчас гульні ўсім удзельнікам удалося не толькі пагуляць, але і прымерыць на сябе розныя прафесіі і нават зарабіць свае першыя грошы. Не менш займальнымі сталі мерапрыемствы «Форт Баярд» дзіцячага аздараўленчага лагера «Дружба» Мінскай вобласці, «Энэрджы Мікс» лагера «Цімураўцы.by» сярэдняй школы № 7 Навагрудка Гродзенскай вобласці, «Свет хаосу» аздараўленчага лагера «Арляня» Віцебскай вобласці і «Вялікая жартоўная алімпіяда» летняга лагера Маларыцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.

Пасля фінальнага выступлення журы, у склад якога ўваходзілі кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ларыса Васільеўна Емяльянчык, кандыдат педагагічных навук намесніка дэкана па навуковай рабоце факультэта педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Алена Аляксандраўна Башаркіна і кандыдат педагагічных навук дацэнт кафедры сацыяльнай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Святлана Якаўлеўна Ярмоліч, абвясцілі вынікі конкурсу.

Ганаровае трэцяе месца падзялілі паміж сабой аздараўленчы лагер «Дружба» пасёлка Энергетыкаў Мінскай вобласці і аздараўленчы лагер дзённага знаходжання «Юны выратавальнік» сярэдняй школы № 27 Магілёва. Другое месца занялі пазітыўныя важатыя аздараўленчага прафарыентацыйнага лагера з кругласутачным знаходжаннем «Арыенцір» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч Гомельскай вобласці. Першае месца аказалася ў энергічнага калектыву спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Усе пераможцы былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ала ВЕКА,
педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч.