Скандынаўская хадзьба ў Канюхах

- 16:24Нам пішуць

У Канюхоўскім яслях-садзе — сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе ў рамках акцыі “Спорт для ўсіх”.

Школьнікі паказалі добрую падрыхтоўку. Сярод вучняў 7—8 класаў першае месца заняў Мікіта Раманчук, сярод дзяўчынак лепшай стала Дар’я Васільчанка. Гэтыя пераможцы прадстаўлялі наш раён на абласным этапе. Дарэчы, плануецца правесці спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе сярод бацькоў і настаўнікаў.

Агульнавядома, што шмат часу дзеці праводзяць, седзячы ў школе за партай… Скандынаўская хадзьба — універсальная форма фізічнай актыўнасці, якая не патрабуе стварэння якіх-небудзь асаблівых умоў і набыцця дарагога рыштунку.

А самай лепшай умовай для заняткаў будзе добрая кампанія — з аднагодкаў або сям’і, бо гэта цудоўная нагода выбрацца на прыроду ў выхадны дзень. Заняткі па скандынаўскай хадзьбе ідуць на карысць кожнаму, хто імкнецца падтрымліваць актыўны лад жыцця.

Люцына РУКША,
настаўніца фізічнай культуры і здароўя
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.