Скажы наркотыкам “Не!”

- 15:48Нам пішуць

Першага сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. З гэтай нагоды ў Вераб’евіцкім ВПК дзіцячы сад — базавая школа адбыліся тэматычныя мерапрыемствы. Правялі заняткі “Прафілактыка наркаманіі”, дзеці паглядзелі фільм “У адзіночку не справіцца”.

Вучні пабывалі на інфармацыйнай выставе, прысвечанай Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Адбыліся інфармацыйныя хвілінкі на вучэбных занятках “Скажы наркотыкам “Не!”.

Таксама зладзілі рэйд валанцёраў “Скажам “Не” наркотыкам” і антынаркатычную акцыю “Місія жыць”.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа.