“Сонейка” для асаблівых дзетак

- 10:53Нам пішуць

Для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія вучацца ў Астравецкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, быў арганізаваны аздараўленчы лагер “Сонейка”.

Арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з’яўляецца адной з важных умоў іх паспяховай сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадства праз уцягванне ў разнастайныя віды творчай і працоўнай дзейнасці, спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

Дзяцей чакала праграма, насычаная цікавымі і карыснымі мерапрыемствамі, сустрэчамі, прагулкамі. Таксама для іх былі арганізаваны трохразовае харчаванне, дзённы сон, гульні на свежым паветры.

Актыўна з выхаванцамі праводзіліся мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, гутаркі аб асабістай гігіене, па прафілактыцы траўматызму, што спрыяла павышэнню іх цікавасці да ўласнага здароўя. Дзеці ў лагеры не толькі адпачывалі, але і дапамагалі дарослым. З асаблівым энтузіязмам сумесна з выхавальнікамі яны ўдзельнічалі ў працоўным дэсанце на тэрыторыі нашага ЦКРНіР. Менавіта штодзённы маленькі прагрэс дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця становіцца стымулам да яго далейшага развіцця.

Закончылася лагерная змена ў “Сонейку” ўрачыстай лінейкай.

Ганна ФІЛІПОВІЧ,
намеснік дырэктара Астравецкага раённага цэнтра
карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.