У рэспубліканскім конкурсе сярод школьнікаў “Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці” 1-е месца заняў сямікласнік з сярэдняй школы № 3 Барысава Мікіта Лабанаў са сваім бізнес-праектам.
Праект хлопчык ствараў разам з мамай. Ён заснаваны на сучасных тэхналогіях. Гэта аэрамабілі, якія прызваны скараціць дзяржаўныя выдаткі на матэрыялы, дарожныя будынкі, зменшыць аўтамабільныя пробкі, тым самым такі від транспарту сэканоміць час грамадзянам.
— Лічу гэта ідэяй будучыні. У наступным годзе спадзяюся таксама паўдзельнічаць у конкурсе з новымі праектамі, — расказаў Мікіта.
Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 30 снежня 2022 года.





