Спецфонд прэзідэнта падтрымае адораных

- 11:16Інфармацыйная гадзіна

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам, грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

“Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх далейшай адукацыі і развіцця”, — падкрэслілі ў прэс-службе.