Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дыялогавая пляцоўка была арганізавана на базе Навагрудскага аграрнага каледжа. У адкрытай размове па абмеркаванні законапраекта прынялі ўдзел старшыня Навагрудскага выканаўчага камітэта Сяргей Федчанка, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Абрамчык, другі сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Прохараў. Актыўнасць праявілі навучэнцы і выкладчыкі каледжа.
У выніку атрымалася змястоўная размова, падчас якой было заўважана, што галоўная мэта падобных сустрэч — народнае і ўсебаковае абмеркаванне Асноўнага закона краіны, па якім жыць не толькі нам, але і нашым дзецям. І дыялогавая пляцоўка на базе Навагрудскага аграрнага каледжа стала трыбунай для ўсіх, хто пажадаў выказацца.
У рабочай праграме візіту намесніка міністра адукацыі А.У.Кадлубая ў Навагрудскі раён было яшчэ і наведванне сярэдняй школы № 4 Навагрудка, дзе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла размова з навучэнцамі 9 класа, і Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні).
Намеснік міністра азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў адукацыі, умовамі для навучання і выхавання навучэнцаў, пагутарыў з педагогамі.
Падрыхтавала
Вольга БАРЫСЕВІЧ.