“Канстытуцыя і я”

- 10:26Насустрач рэферэндуму

У сярэдняй школе № 1 Навагрудка прайшоў сімпозіум “Канстытуцыя і я”, падчас якога былі разгледжаны змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 10 класа. Дзецям былі прапанаваны тэмы для дакладаў, сярод якіх яны выбіралі тое, што ім цікава.

Перш чым пачаць абмеркаванне Асноўнага закона нашай краіны, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання шко­лы Дзмітрый Артуравіч Кажамяка азнаёміў навучэнцаў з прапанаванымі папраўкамі, акцэнтаваў увагу на пытаннях захавання гістарычнай памяці, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і паўнамоцтва Усебеларускага народнага сходу.

Такая форма мерапрыемства, як сімпозіум, дазволіла дзецям зірнуць на Канстытуцыю з розных бакоў і зразумець яе бясспрэчную важ­насць для нашай краіны. Дзеці мелі магчымасць не толькі выказаць сваё меркаванне і быць пачутымі, але і задаць пытанні. Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што кожны беларус павінен мець актыўную грама­дзянскую пазіцыю, бо ад нас залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў.

Маргарыта БУБНОВА,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 1 Навагрудка.