Справе — час, а забаве — хвілінку

- 15:52Нам пішуць

Суботні дзень 20 студзеня 2018 года ў Ладзеніцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна быў прысвечаны Сусветнаму дню снегу і прайшоў пад дэвізам “Чароўныя гульні ў зімовым царстве”.

Дзеці з задавальненнем збудавалі снежную крэпасць і падчас снежнага бою ў ёй адчувалі сябе сапраўднымі абаронцамі. Шмат радасці дзятве прынесла катанне на санках і лыжах. Вучні 6 і 7 класа паспрабавалі сябе ў якасці скульптараў. Усім прысутным спадабаліся снежныя фігуры, якія ўпрыгожваюць школьны двор.

А пасля гульняў на свежым паветры школьнікі ўдзельнічалі ў зімовай віктарыне, чыталі “снежныя” вершы і разгадвалі загадкі. Усе прысутныя атрымалі асалоду ад свята, зарад бадзёрасці.

Ганна МЯНЧЫЦКАЯ,
дырэктар Ладзеніцкага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.