Стаць больш адкрытымі

- 13:07Інфармацыйная гадзіна

Кітай плануе значна знізіць тарыфы на імпарт і такім чынам зрабіць краіну больш прывабнай для замежных інвестараў. Аб гэтым старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў на адкрыцці Азіяцкага эканамічнага форуму ў Бааа.

“Кітай не імкнецца да дадатнага гандлёвага балансу. Мы шчыра хочам павялічыць імпарт і дасягнуць больш збалансаванага міжнароднага плацежнага балансу”, — падкрэсліў лідар КНР.

Змяненні закрануць розныя галіны, у тым ліку і аўтамабільную. Гэты крок будзе зроблены для таго, каб задаволіць узрастаючы попыт унутранага спажывання, які з’яўляецца рухаючым фактарам развіцця Кітая.

Акрамя таго, Сі Цзіньпін заявіў, што КНР гатова да пашырэння супрацоўніцтва і збіраецца зменшыць абмежаванні на стварэнне замежных фінансавых інстытутаў у краіне, а таксама адкрые больш галін супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі фінансавымі рынкамі.

У сваёй прывітальнай прамове старшыня КНР падкрэсліў важнасць ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” для сусветных гандлёвых адносін.