Суботнік — справа для дзятвы

- 16:18Нам пішуць

1 красавіка сябры БРПА і работнікі нашай школы прынялі ўдзел у піянерскім суботніку. Мэты нашага мерапрыемства — гэта паглыбленне экалагічных ведаў вучняў, выхаванне гуманных адносін да прыроды, пачуцця адказнасці за ўсё жывое на Зямлі.

Удзельнікі суботніка збіралі смецце вакол школы, а затым, падзяліўшыся на дзве групы, адны паехалі да помніка на Дубінскай гары, а другія да помніка Я.Дрэзік і яе дзяцей. Затым усе разам адправіліся да ляснога масіву недалёка ад вёскі Лелянцы, дзе разам з лесніком С.А.Вараноўскім навялі парадак каля дарогі.

Мы папрацавалі на славу. Цяпер вакол нашай школы і прылеглай да яе тэрыторыі, а таксама вакол помнікаў чысціня і парадак.

Хрысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы.