Наша школа жыве цікавым, разнастайным жыццём, падзей і мерапрыемстваў адбываецца шмат, кожнае з іх нясе сваю карысць, дапамагае знайсці адказы на тыя ці іншыя пытанні.
Так, у сярэдняй школе № 4 Магілёва адбыўся чарговы бацькоўскі сход па актуальных пытаннях выхавання і навучання старшакласнікаў. Размова ішла аб прафілактыцы залежнасцей і спажыванні наркатычных сродкаў падлеткамі, аб правільным прафесійным самавызначэнні, аб магчымасцях арганізацыі разумнага вольнага часу, і, канечне, аб падрыхтоўцы да здачы выпускных экзаменаў.
У рамках адзінага тыдня прафілактыкі адбылася і тэматычная сустрэча навучэнцаў з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандрам Аляксандравічам Пятрушам.
Пазнавальна, у нетрадыцыйнай форме прайшлі заняткі па фінансавай дасведчанасці з навучэнцамі. Пытанні прапанаванай віктарыны аказаліся няпростымі, давялося пастарацца і прымяніць усе свае творчыя і матэматычныя здольнасці. Узнагародай сталі прыемныя прызы ад “Ідэя банка”.Падобныя заняткі са старшакласнікамі вельмі карысныя, бо зусім хутка маладыя людзі стануць самастойна распараджацца сваімі фінансамі, а як гаворыцца, багаты не той, хто ўмее зарабляць грошы, а той, хто ўмее разумна іх траціціць.
Валянціна ШУНАЕВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.