Сустрэлі вясну

- 15:48Нам пішуць

Масленіца – адно з самых любімых народных святаў. Яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны. Вось і ў Астравецкім раёне 25 лютага на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Ластаўка» прайшло фальклорнае свята Масленіца.

Вялікую дапамогу ў яго правядзенні аказала адміністрацыя, настаўнікі і вучні сярэдняй школы № 2 Астраўца. ДАЛ «Ластаўка» прыняў на сваёй тэрыторыі больш за сто чалавек, сярод іх дзеці-інваліды, школьнікі, жыхары горада. Скамарохі весялілі народ, дзеці развітваліся з чараўніцай-зімой, сустракалі вясну, вадзілі карагоды, спявалі, удзельнічалі ў вясёлых гульнях. Былі таксама пеўневыя баі, бой падушкамі і перацягванне каната. Завяршылася свята спальваннем пудзіла зімы. Пасля гэтага ўсіх чакалі смачныя бліны з духмяным чаем. У гэты дзень панавала цудоўная атмасфера, якая захаваецца да наступнай сустрэчы на тэрыторыі лагера.

Н.МАЛКОВА,
кіраўнік ДАЛ «Ластаўка».