Свой шлях мы выбіраем самі

- 12:43Нам пішуць

У суботні дзень у Жытамлянскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна шматлюдна. Падводзяцца вынікі Тыдня прафілактыкі наркаманіі сярод падлеткаў, якая праходзіла пад дэвізам «Будзь здаровым – пакажы прыклад іншым». У рамках тыдня былі праведзены конкурсы малюнкаў, калажаў, фатаграфій «Як выдатны гэты свет»; адзіны дзень інфармавання «У пагоню за розумам»; конкурс лістоў сябру «Як не стаць наркаманам»; прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма «Самападман». Завяршыўся тыдзень круглым сталом «Свой шлях мы выбіраем самі». Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку ўжывання наркатычных рэчываў у маладзёжным асяроддзі.

Нашы навучэнцы добра валодаюць інфармацыяй аб класіфікацыі наркотыкаў; ведаюць, як чалавек уцягваецца ў іх ужыванне, хто часцей за ўсё становіцца наркаманам, як лечаць гэтых людзей, ці ёсць проціяддзе ад гэтай хваробы, ведаюць усе аб наступствах ужывання наркотыкаў. У нашай маленькай школе падлеткаў, якія спрабавалі ўжываць наркатычныя рэчывы, няма, але прафілактыка і веды павінны прадухіліць гэтую праблему ў будучыні.Дзесяцікласнікі на выдатна справіліся з заданнем «Партрэт наркамана», а сямікласнікі прадставілі ўвазе тых, хто сабраўся, сцэнічную мініяцюру пра курца Мішу.Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што кожны выбірае ў жыцці свой шлях. Завяршыўся гэты студзеньскі дзень лыжнай прагулкай «За здароўем!» Ні траскучы мароз, ні халоднае паветра не змаглі спыніць жадаючых атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Дар’я Гасевіч,
вучаніца 10 класа Жытамлянскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.