У гомельскім яслях-садзе № 77 для выхаванцаў арганізавалі свята паэтычнага слова.
На сустрэчу з дашкалятамі і іх бацькамі прыйшлі гомельскія паэтэсы Зінаіда Афанасьева і Алена Чарнова. На свята былі запрошаны і бацькі выхаванцаў. Гэта было сапраўднае свята рыфмаваных радкоў. Дзеці і дарослыя чыталі вершы, напісаныя З.Афанасьевай і А.Чарновай, адгадвалі загадкі, слухалі вершы з вуснаў аўтараў. Госці адказалі на пытанні выхаванцаў дзіцячага садка. Сваё бачанне вершаў дзеці адлюстравалі ў малюнках, чым вельмі парадавалі гасцей свята. Для дзяцей супрацоўнікі Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна арганізавалі выставу дзіцячых кніг на тэму “Паэты Гомельшчыны — дзецям”.
Наталля ЛУТЧАНКА.