Сямейныя каштоўнасці

- 10:31Нам пішуць

Што важней за ўсё ў сям’і? Вельмі цяжка адназначна адказаць на гэтае пытанне. Каханне? Паразуменне? Клопат і ўдзел? А можа быць, самаадданасць і працавітасць? На ўсе гэтыя пытанні паспрабавалі адказаць удзельнікі круглага стала, які прайшоў у Канюхоўскім яслях-садзе — сярэдняй школе.

У абмеркаванні такога важнага пытання прынялі ўдзел вучні 9—11 класаў і іх класныя кіраўнікі. Былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы ўзаемаадносін у сям’і, выказаны думкі пра тое, што такое шчаслівая сям’я, паспяхова знойдзены адказы на пытанні “Сямейнай віктарыны” і крыжаванкі “Сямейныя каштоўнасці”.

Удзельнікамі круглага стала была зроблена выснова аб тым, што для шчаслівай сям’і характэрна павага адно да аднаго, сумленнасць, жаданне быць разам, падабенства інтарэсаў і жыццёвых каштоўнасцей. У здаровай сямейнай сістэме кожны чалавек звязаны з усімі членамі сям’і, ёсць агульныя мэты і планы, члены сям’і падтрымліваюць адно аднаго, давяраюць адно аднаму, разам праводзяць вольны час, ёсць сямейныя традыцыі і правілы, клопат пра дзяцей.

Менавіта ў сям’і складваюцца ўяўленні дзіцяці аб справядлівасці, ветлівасці, уважлівасці, дабрыні, аб сумленнасці, спагадзе, правілах паводзін у грамадстве.

Вольга ШЧУКА,
настаўніца гісторыі і грамадазнаўства
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.