Тэатр у Дзень роднай мовы

- 15:19Нам пішуць

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ужо стала добрай традыцыяй прысвячаць мерапрыемствы гэтаму дню. Так вучні 5 – 9 класаў Ханявіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа падрыхтавалі інсцэніроўку “Цар Ірад”. Мілагучна і прыгожа гучала родная мова ў час паказу спектакля. Артысты парадавалі гледачоў добрым выкананнем сваіх роляў.

Таксама ўсе вучні і настаўнікі ўстановы прынялі ўдзел у акцыі “Гаворым па-беларуску разам”, ініцыятарамі якой сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ніна Мікалаеўна Тарановіч і Жанна Васільеўна Шкодзіч.

Таццяна КРУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Ханявіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа.