Тыдзень англiйскай мовы: добрыя веды i добрыя справы

- 10:30Навіны рэгіёнаў

Пазнаваць традыцыi i звычаi краiны, мову якой ты вывучаеш, заўсёды цiкава i нават весела. Вучнi нашай школы, праяўляючы сваю iнiцыятыву i творчасць, актыўна ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах тыдня англiйскай мовы, атрымлiваюць шмат станоўчых эмоцый i яркiх уражанняў, а таксама адкрываюць свае сэрцы для дабрынi i мiласэрнасцi.

Кожны год у сярэдняй школе № 2 Салiгорска праходзiць агляд метадычных iдэй сярод педагогаў: настаўнiкi даюць адкрытыя ўрокi i пазакласныя мерапрыемствы. Сёлета ў межах гэтага агляду кожнае метадычнае аб’яднанне прадставiла свой педагагiчны праект — цэласны комплекс мерапрыемстваў, аб’яднаных адной iдэяй, тэмай i мэтай.

Адным з найбольш значных мерапрыемстваў стаў тыдзень англiйскай мовы, прысвечаны традыцыям i звычаям Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi. Галоўнай мэтай усiх мерапрыемстваў тыдня было развiццё цікавасці вучняў да вывучэння англiйскай мовы, фармiраванне талерантных адносiн да iншых сусветных культур, а таксама выхаванне пачуцця дабрынi, чуласцi i мiласэрнасцi.

З першага дня тыдня пачаўся дабрачынны марафон “Дабрыня — мая традыцыя”, падчас якога вучнi набывалi сiмвалы Злучанага Каралеўства. Кожны сiмвал адпавядаў асобна ўзятай краiне каралеўства. На грошы, сабраныя падчас дабрачыннага марафону і кiрмашу, які адбыўся пазней, было вырашана набыць сродкi першай неабходнасцi для дзяцей Салiгорскай дзiцячай бальнiцы.

Кожны дзень тэматычнага тыдня быў прысвечаны асобнай краiне каралеўства. У панядзелак на парозе школы вучняў сустракалi ўсiм вядомы сышчык Шэрлак Холмс i яго памочнiк Доктар Ватсан, якiя прапаноўвалi школьнiкам паразгадваць займальныя загадкi i рэбусы. У аўторак пажаданнi добрага дня i вясёлага настрою настаўнiкi i вучнi пачулi ад Капялюшніка i Алiсы з вядомага твора Л.Кэрала “Алiса ў краiне цудаў”. У гэты ж дзень адбыўся дабрачынны кiрмаш “Англiйскае чаяванне”, на якi дзецi прынеслi выпечку, прыгатаваную сваiмi рукамi, а вучнi старшых класаў i настаўнiкi арганiзавалi рытуал гатавання чаю, пазнаёмiлi з гiсторыяй чаю ў Англii i яго роляй у жыццi англiчан.

У сераду “шатландцы” з валынкай i ў традыцыйных кiлтах праводзiлi з дзецьмi цiкавыя гульнi: гонкi з блiнамi, гольф у памяшканнi, шатландскi боўлiнг. На пазакласным мерапрыемстве “Брытанскiя традыцыi” вучнi 10-х класаў прадэманстравалi свае веды традыцый i звычаяў Вялiкабрытанii, а таксама паўдзельнiчалi ў iнтэрактыўнай тэматычнай вiктарыне. Ранiцай у чацвер уся школа вiншавала англійскую каралеву з сапфiравым юбiлеем — 65 гадоў на троне. “Каралева”, горда седзячы на сваiм раскошным троне, прымала вiншаваннi i запрашала ўсiх на афiцыйнае святкаванне. Яе ўшаноўвалi песнямi, танцамi, i за такi гасцінны прыём яна пачаставала ўсiх вялiкiм святочным тортам i запрасiла вучняў на сумесную фотасесiю на фоне Букiнгемскага палаца.

Завяршальнай кропкай праекта стаў канцэрт I LOVE ENGLISH, дзе вучнi прадэманстравалi свае таленты, а гледачы з галавой акунулiся ў атмасферу англiйскай мовы. На канцэрце былi падведзены вынiкi тыдня, а самыя актыўныя вучнi i пераможцы розных конкурсаў атрымалi заслужаныя ўзнагароды.

Прыемна ўсведамляць, што вучнi, дзякуючы мерапрыемствам тыдня, не толькі атрымалі новую інфармацыю і ўражанні, але і сталі крыху дабрэйшымі і больш міласэрнымі.

Алена ЧЫЖОВА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 2 Салігорска.