Цікава і з карысцю

- 14:48Нам пішуць

Шосты школьны дзень — субота — арганічная частка цэласнай сістэмы выхаваўчай работы школы. Праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Адзін з кірункаў выхаваўчай работы Вараб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школыў шосты школьны дзень — працоўнае выхаванне.

У школе працуе гурток “Умелыя рукі”, дзе вучні маюць магчымасць авалодаць навыкамі, якія спатрэбяцца ў далейшым самастойным жыцці. Дзяўчынкі вучацца адчуваць сябе сапраўднымі гаспадынямі: набываюць навыкі кройкі і шыцця,вязання і вышывання (кожны знаходзіць работу па душы). А хлопчыкі рукамі майструюць для матуляў апрацоўчыя дошкі, вучацца рамантаваць мэблю.

Цяпер у школе праходзіць акцыя “Птушыная кармушка”. Вось дзе раздолле для фантазіі юных творцаў! З падручнага матэрыялу яны майструюць домікі для птушак. Падтрымаць іх у халодную пару без асаблівых намаганняў можакожны — дастаткова зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей. Навучэнцы 5—7 класаў сваімі рукамі змайстравалі домікі для пярнатых, насыпалі зерне і хлебных крошак і развесілі вакол школы.

У той час як адны ўдзельнічалі ў акцыі “Птушыная кармушка”, для другіх была арганізавана экскурсія па этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з сялянскім побытам нашых дзядоў і прадзедаў, асноўнымі рэчамі, іх выкарыстаннем у сялянскай хаце. Так развіваем цікавасць да самабытнасці беларускага народа, яго традыцый і культуры.

Час ідзе непрыкметна, калі скарыстаны з карысцю і цікавасцю. І тады ў вучняў не знікае жаданне зноў прыйсці ў школу ўсвой свабодны шосты школьны дзень.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вараб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы.