Цудоўнае ўбранства

- 16:11Нам пішуць

Па добрай традыцыі напярэдадні навагодняга свята, па ініцыятыве кіраўніцтва сярэдняй школы № 3 Пінска, штогод праводзіцца конкурс на лепшае навагодняе афармленне кабінета. У конкурсе прымалі ўдзел класныя калектывы 1—11 класаў, бацькі навучэнцаў, настаўнікі, загадчыкі кабінетаў.

Так, дзякуючы намаганням дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, кабінеты набылі казачныя матывы. Бацькі, вучні 3 “В” разам з настаўніцай Л.С.Кавалючук ператварылі вучэбны кабінет у навагоднюю казку. Настаўніцы О.А.Гук і яе вучням з 6 “В” класа ідэі навеялі матывы Каляд і Новага года.

Конкурс праводзіцца ўжо даўно, і сёння гэта не проста творчае спаборніцтва, а сапраўдная развіццёвая творчая прастора, якая дае стымул для творчасці, развівае ў чалавеку ўменне бачыць прыгажосць у звычайных рэчах.

Вольга ПАЛАЎКО,
загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 3 Пінска.