Цуды на Каляды

- 16:29Нам пішуць

Навагоднія святы дораць надзею на лепшае, прымушаюць паверыць у казку. Асаблівую патрэбу ў гэтым маюць тыя, хто з-за пэўных фізічных адхіленняў па-іншаму ўспрымае навакольны свет. Такія людзі з нецярпеннем чакаюць свята, бо вераць, што здзейсніцца цуд.

У сярэдняй школе № 4 Баранавіч склалася добрая традыцыя праводзіць навагоднія дабрачынныя акцыі па зборы сродкаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб падарыць ім казку. Так, у рамках акцыі “Цуды на Каляды” адбыліся канцэрты для педагогаў і вучняў. За сабраныя сродкі былі набыты падарункі, якія ўрачыста ўручылі дзецям Дзед Мароз і Снягурка. Завітаўшы ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак і павіншаваўшы іх са святамі, казачныя персанажы падарылі дзецям упэўненасць, надзею і веру ў лепшую будучыню.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.