З навагоднімі віншаваннямі і падарункамі навучэнцы сярэдняй школы № 4 Магілёва ў межах акцыі “Цуды на Каляды” наведалі яслі-сад № 4 Магілёва, а менавіта спецыяльныя групы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дапамаглі арганізаваць свята настаўнік-дэфектолаг Алена Еўстрадзімава і музычны кіраўнік Ірына Румянцава.
Кожнае дзіця прымала ўдзел у сумесных гульнях, танцах са школьнікамі. Навучэнцы школы выкарыстоўвалі ўвесь свой творчы патэнцыял, прадстаўляючы вобразы Снягуркі і іншых казачных персанажаў. Выхаванцы дзіцячага садка разам з гасцямі зрабілі навагоднія паштоўкі.
Навучэнцы атрымалі ўрок дабрыні, а маленькія дзеці — задавальненне ад зносін са старэйшымі і святочны навагодні настрой. У канцы ранішніка хлопчыкаў і дзяўчынак чакала мноства сюрпрызаў і падарункаў ад гасцей.
Акцыя пайшла на карысць як дарослым, так і маленькім дзецям, якім асабліва важна развіваць камунікатыўныя здольнасці і эмацыянальную сферу. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва Аксана Юр’еўна Якавенка адзначыла значнасць такіх мерапрыемстваў і паабяцала, што з падобнымі акцыямі навучэнцы школы яшчэ не раз наведаюць яслі-сад № 4.
Мы ўпэўнены, што неабыякавых і добрых людзей, здольных дапамагчы і падтрымаць дзяцей, якія так маюць патрэбу ў клопаце, значна больш, чым абыякавых.
Алена ЕЎСТРАДЗІМАВА,
настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 4 Магілёва;
Аксана ЯКАВЕНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.