Творчая лабараторыя

- 15:52Нам пішуць

Такую назву атрымала літаратурнае аб’яднанне, створанае 1 лютага 2016 года ў уздзенскай сярэдняй школе № 2 імя К.Крапівы. Для ўдзелу ў ім запрасілі вучняў з 4 па 11 класы. Мэтай аб’яднання з’яўляецца развіццё ў дзяцей творчага мыслення, пашырэнне кругагляду, набыццё навыкаў правільна і граматна размаўляць, абагачэнне слоўнага запасу.

 Заняткі праходзяць ажыўлена, у вольнай форме. Вучняў займае працэс напісання вершаў. Найбольш умелымі сябе праявілі Максім Зябора, Лізавета Агейчык, Мілана Трус.

На адно з пасяджэнняў быў запрошаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Вінаградаў. Ён расказаў пра сябе, як рэалізавалася на практыцы яго дзіцячае жаданне стаць пісьменнікам. Яшчэ ён правёў з дзецьмі практычны ўрок, даў універсальную схему праверкі рытма верша. Маленькія паэты з захапленнем і цікавасцю слухалі вопытнага дарослага чалавека, задавалі шмат пытанняў. Час быў праведзены карысна, новыя веды папоўнілі школьны багаж.

Ліна ТАПАДЗЕ, кіраўнік школьнага літаратурнага аб’яднання.