Тыдзень вялікай воінскай славы

- 16:37Нам пішуць

Тыдзень вялікай воінскай славы “Ёсць памяць, якой не будзе канца”, які праходзіў у Алекшыцкай школе з 2 па 9 мая, стаў напамінам пра 27 мільёнаў жыццяў, якія забрала вайна. Падчас урачыстай лінейкі вучні 11 класа расказалі, якія жахі прынесла вайна беларускаму народу, расказалі пра тую цану, якой была здабыта перамога. Бібліятэкар школы А.Г.Камяк аформіла тэматычную выставу “Гэтых дзён не змоўкне слава”. Прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Я не ведаю вайны, але помню пра яе”. Вучні, якія наведваюць групу прадоўжанага дня, былі ўдзельнікамі акцыі “Захаваем памяць на вякі”.

А навучэнцы 1—6 класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мы помнім пра вайну”. Цікавым было мерапрыемства “Фестываль салдацкай песні”. Гучалі песні не толькі ў выкананні папулярных артыстаў, але і ў выкананні вучняў школы.

Завяршыўся тыдзень удзелам навучэнцаў у зборнай эстафеце “Ад помніка да помніка” і мерапрыемствамі Гадзіна мужнасці “Девятый день большого мая” (1—4 класы) і гістарычны ракурс “Старонкі вялікай эпапеі” (5—11 класы).

Галіна ПАПЛАЎСКАЯ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры.