У атмасферы дабрыні і любові

- 14:53Нам пішуць

Нараджэнне Хрыстова — адно з вялікіх царкоўных свят, якое прыносіць шмат радасці і надзей вернікам.

У нашай дашкольнай установе праводзяцца заняткі “Урокі дабрыні”, якія далучаюць дзяцей да вытокаў праваслаўнай культуры і веры. Педагогі фарміруюць у малышоў такія важныя маральныя якасці, як дабрыня, сумленне і добразычлівасць, умацоўваюць сяброўскія адносіны ў калектыве.

Як вядома, 12 дзён пасля Нараджэння Хрыстова называюцца святымі ці святцамі. У гэты час у нашым садзе прайшло свята, якое пачалося з малітвы і царкоўнага песнапення. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыю пра нараджэнне Ісуса Хрыста, чыталі вершы, выконвалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў тэатральных інсцэніроўках. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы дабрыні, любові і супакаення.

Наталля КЛЯЎЧЭНЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч.