У цесным супрацоўніцтве

- 15:14Нам пішуць

Напярэдадні свята Абаронцаў Айчыны на базе сярэдняй школы № 178 імя Т.А.Лук’яновіча Мінска адбылося мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю ўтварэння ветэранскай арганізацыі Савецкага раёна Мінска.

Вельмі цесна арганізацыя супрацоўнічае з сярэдняй шклай № 178 імя Лук’яновіча, у якой вядзецца вялікая ідэалагічная работа, за што савет ветэранаў Савецкага раёна ўзнагародзіў школу Ганаровай граматай.

На мерапрыемства быў запрошаны дэпутат Нацыянальнай Палаты Рэспублікі Беларусь Аляксей Мікалаевіч Сокал. Са словам-зваротам да моладзі выступіў старшыня савета ветэранаў Савецкага раёна Анатоль Лявонцьевіч Канановіч. Адбылася цёплая, незабыўная сустрэча ветэранаў з вучнямі.

Ганна САСНОЎСКАЯ,
кіраўнік музея гімназіі № 23 Мінска.