У добры шлях, акцябраты!

- 16:39Нам пішуць

Дружына імя Івана Сідаровіча Лазарэнкі сярэдняй школы № 4 Магілёва – вялікая і дружная сям’я, якая штогод папаўняецца новымі членамі. Нядаўна мы прымалі ў акцябраты нашых трэцякласнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі нялёгкія выпрабаванні, спыняючыся на станцыях і выконваючы заданні.

У завяршэнні свята прайшоў ўрачысты прыём у акцябраты. Лідары пярвічнай арганізацыі БРСМ і піянеры ўручылі дзецям акцябрацкую зорачку. І мы спадзяёмся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара сярэдняй школы № 4 Магілёва.