У фармаце дыялогу

- 9:15Насустрач рэферэндуму

Абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы адбылося ў Магілёўскім абласным цэнтры па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі.

У мерапрыемстве прыняў удзел увесь працоўны калектыў арганізацыі. Спікерам гутаркі выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

— Наша Канстытуцыя накіравана на сацыяльную абарону кожнага грамадзяніна. І важна, што гэтая ключавая накіраванасць захоўваецца. Тры галоўныя пастулаты Асноўнага закона па-ранейшаму — моцная незалежная дзяржава, сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка, прыхільнасць хрысціянскім традыцыям і каштоўнасцям, — адзначыў Андрэй Заблоцкі.

Андрэй Барысавіч падрабязна расказаў аб плануемых змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю. Асаблівы акцэнт быў зроблены на новым раздзеле аб Усебеларускім народным схо­дзе, артыкулах, якія тычацца сацыяльных гарантый, захавання гістарычнай праўды і памяці, развіцця патэнцыялу моладзі. Было падкрэ­слена, што праект Асноўнага закона поўнасцю адпавядае тым задачам, якія стаяць сёння перад краінай.

Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу. Падчас мерапрыемства неаднаразова было адзна­чана, што канстытуцыйныя пераўтварэнні адпавядаюць унутраным палітычным, сацыяльным і эканамічным працэсам у краіне, адлюстроўваюць патрэбы грамадства і патрабаванні часу. Менавіта таму грамадзянскі абавязак кожнага — прыняць удзел у рэферэндуме.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.