Кожны год у першыя майскія дні ўся наша краіна рыхтуецца адзначыць свята Вялікай Перамогі. Нам не спыніць ход часу, і ўсё далей і далей ад нас падзеі ваенных гадоў. Але ў нашых сэрцах заўсёды будзе жыць памяць аб вялікім подзвігу дзядоў і прадзедаў.
Калектыў нашай навучальнай установы загадзя рыхтаваўся да свята Перамогі. Святочныя мерапрыемствы праходзілі напярэдадні 9 Мая.
4 мая 2017 года вучні школы арганізавалі выставу творчых работ “Дзякуй за Перамогу”.
5 мая прайшоў урачысты мітынг ля помніка загінуўшым на фронце, у партызанскіх атрадах, расстраляным мірным жыхарам аграгарадка Шчорсы.
6 мая адбылася ўрачыстая закладка памятнага дэндрарыя ў гонар Вялікай Перамогі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Шчорсы”, настаяцель Свята-Дзмітрыеўскай царквы ў Шчорсах, прадстаўнік Шчорсаўскага лясніцтва, прадпрымальнік з аграгарадка.
Таксама вучні школы арганізавалі святочны флэш-моб і павіншавалі ветэранаў з надыходзячым святам.
Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.