Удасканаленне ўрока

- 16:04Нам пішуць

У сярэдняй школе № 4 Магілёва прайшло чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара для кіраўнікоў метадычных фарміраванняў школы.

Пасяджэнне па тэме «Удасканаленне ўрока — вядучы напрамак метадычнай работы з настаўнікамі» праводзілася ў форме семінара, мэта якога спрыяць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў. Настаўнікі гісторыі Святлана Мікалаеўна Прыстаўкіна, фізікі Людміла Фёдараўна Нядведская, біялогіі Юлія Юр’еўна Мацыкава падзяліліся вопытам работы па гэтым напрамку. Пытанне «Эфектыўныя прыёмы працы з падручнікам» закранула ў сваім выступленні настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Міхайлаўна Сюркіна, а Юлія Леанідаўна Кац прадставіла вопыт сваёй работы па вывучэнні сучасных адукацыйных тэхналогій і эфектыўных методык выкладання і адаптацыя іх да рэальных умоў выкладання англійскай мовы.

Правядзенне ўрокаў на сучасным узроўні – галоўнае метадычнае патрабаванне да педагогаў, ключавы напрамак метадычнай работы з настаўнікамі. Не варта забываць аб тым, што будучыня за новымі формамі навучання, бо новае смела прабівае сабе дарогу і ў ім утрымліваецца рацыянальнае зерне старога. Урок — творчасць выкладчыка, таму яму неабходна ведаць навінкі вучэбна-метадычнай літаратуры, культуры, ён павінен штодня павышаць свой прафесійны ўзровень.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.