Усюды і заўсёды

- 15:33Нам пішуць

Лета — гэта пара адпачынку, а адпачываць трэба бяспечна. Менавіта ў перыяд канікул ўзнікае пагроза павелічэння здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У сувязі з гэтым вартавыя парадку ўзмоцнена праводзяць розныя прафілактычныя мерапрыемствы ў летніх школьных лагерах. Мэта дадзенай работы — захаваць здароўе і жыцці дзяцей.


Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска пабывалі ў гасцях у хлопчыкаў і дяўчынак, якія наведваюць лагер з дзённым знаходжаннем сярэдняй школы № 119 Мінска, дзе правялі прафілактычную акцыю пад назвай “Бяспека ўсюды і заўсёды”. Дзецям нагадалі, як неабходна паводзіць сябе, калі яны засталіся дома адны і ім пазванілі ў дзверы. Таксама расказалі,, што рабіць, калі незнаёмыя людзі клічуць іх прайсці з імі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме захавання правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі расказалі дзецям, як трэба сябе паводзіць ля дарогі, правілы пераходу праезнай часткі, правілы, якія неабходна ведаць веласіпедыстам, а таксама правілы бяспечнай гульні на дваровых тэрыторыях. Малыяразгадвалі тэматычныя крыжаванкі, загадкі, а па заканчэнні мерапрыемства паглядзелі прафілактычны мультфільм па правілах дарожнага руху.

Традыцыйна ўсе атрымалі тэматычныя сувеніры ад супрацоўнікаў Кастрычніцкага РУУС сталіцы.

Старшы інспектар па АіП АДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска Вікторыя Царук.