Узброеныя сілы заявілі аб адводзе ўсіх танкаў

- 16:21Інфармацыйная гадзіна

Узброеныя сілы Украіны заявілі аб адводзе ўсіх танкаў ад лініі сутыкнення на ўсходзе краіны. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-цэнтр АТА.

“Украінскія ваенныя 22 кастрычніка завяршылі адвод танкаў на ўсіх напрамках. Баявыя машыны перамяшчаюцца ад лініі размежавання на адлегласць больш як 15 км. Далей будзе праведзена верыфікацыя місіяй АБСЕ, а яшчэ праз некалькі дзён пачнецца адвод артылерыі калібрам да 100 мм”, — сказана ў паведамленні прэс-цэнтра.
Паводле даных ваенных, парушэнняў мінскіх дамоўленасцей 22 кастрычніка зафіксавана не было.