Узмацняюцца механізмы абароны правоў грамадзян у інфармацыйнай сферы

- 11:12Інфармацыйная гадзіна

Сенат (верхняя палата) парламента Казахстана ў двух чытаннях прыняў Закон з папраўкамі і дапаўненнямі ў заканадаўчыя акты па пытаннях інфармацыі і камунікацый.

Міністр інфармацыі і камунікацый Казахстана Даўрэн Абаеў, выступаючы перад сенатарамі, паведаміў, што прадугледжваецца ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у 16 законаў і 6 кодэксаў, уносіцца 280 паправак, кожная на працягу года была ўсебаковага абмеркавана з удзелам журналістаў і іншых прадстаўнікоў СМІ.

Асноўная мэта законапраекта — далейшае фарміраванне якаснай заканадаўчай базы для развіцця СМІ. “Законапраект дазволіць узмацніць механізмы абароны правоў нашых грамадзян у інфармацыйнай сферы, ажыццявіць якасныя змяненні ў дзейнасці СМІ, павялічыць іх магчымасць па доступе да інфармацыі і забяспечыць унутраную гарманізацыю нацыянальнага заканадаўства для забеспячэння больш высокай якасці прымянення”, — сказаў Даўрэн Абаеў.