Адна з найбольш злабадзённных праблем нашага часу – рост злачынстваў і правапарушэнняў сярод моладзі, большасць якіх звязана з ужываннем алкаголю, наркотыкаў, тытуню. У гэтай сувязі важнай задачай педагагічнага калектыву стала выхаванне ў падлеткаў негатыўных адносін да гэтай з’явы, фарміраванне прававой культуры і навыкаў здаровага ладу жыцця.
Педагагічны калектыў сістэматычна працуе над стварэннем умоў, якія не правацыруюць адхіляючыя паводзіны, а расшыраюць бяспечнае для дзіцяці асяроддзе. Асяроддзе, дзе яму камфортна і цікава.Поспех справы залежыць ад зладжаных дзеянняў каманды настаўнікаў і соцыума, што дазволіла атрымаць больш значныя вынікі па зніжэнні роста супрацьпраўных дзеянняў сярод навучэнцаў установы.
Цеснае ўзаемадзеянне сельскай школы наладжана з партнёрамі і зацікаўленымі структурамі і арганізацыямі раёна: Канюхоўскім сельвыканкамам, Макараўскай амбулаторыяй, ІСН, РАНС, РАУС, ЦРБ, са спецыялістамі сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму, Макараўскім Домам нацыянальных культур, Бераставіцкім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, пагранічнай заставай №7.
З сем’ямі, дзе дарослыя злоўжываюць спіртнымі напіткамі, не клапоцяцца аб дзецях, праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Галоўная задача ў рабоце з імі – павышэнне ўзроўню адказнасці бацькоў па адносінам да дзяцей, сацыяльная абарона дзяцей у сям’і. Для ўключэння бацькоў у пазітыўныя зносіны, правядзенне вольнага часу са сваімі дзяцьмі арганізаваны клуб “Здаравячок”. На паседжаннях клуба бацькі даведваюцца аб тым, як пазбегнуць канфліктных сітуацый, шкоднай залежнасці, чым заняць вольны час падлеткаў.
Асаблівасць работы сельскай школы заключаецца ў тым, што бацькоўскія сходы арганізоўваюцца і праводзяцца як у школе, так і па месцы жыхарства, па месцы работы бацькоў.тНа агульнашкольныя бацькоўскія сходы запрашаюцца інспектары ІСН, РАНС, РАУС, медработнікі цэнтральнай раённай бальніцы, спецыялісты СПЦ. У дапамогу бацькам арганізаваны кансультацыі класных кіраўнікоў, педагога-псіхолага і сацыяльнага педагога. Кансультацыі праводзяцца як на базе ўстановы, так і выяздныя.
У вячэрні час і ў выхадныя дні працуе настаўніцка-бацькоўскі патруль, арганізаваны сумесна з бацькоўскім камітэтам школы. Яго члены па зацверджаным графіку ажыццяўляюць дзяжурства ў час масавых мерапрыемстваў, наведваюць сем’і з мэтай кантролю заняткаў непаўналетніх.
Дзякуючы педагагічнай падтрымцы ў школе дзейнічае вучнёўскае самакіраванне. Так Міністэрства вольнага часу Школьнай Рэспублікі ДОМ ініцыіруе правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных супраць распаўсюджванняў у маладзёжным асяроддзі шкодных звычак і антысацыяльных учынкаў.
Актыўна працуе дэпутат Маладзёжнага парламенту II склікання пры Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў, Міністр вольнага часу Школьнай рэспублікі Анастасія Мартыш. Па яе ініцыятыве ў рамках антынаркатычнай акцыі “Місія – жыць!” прайшлі флэш-моб, інтэрактыўная гульня “Скажы сваё слова свету!” і інш.
Сацыяльны праект “Курыць не модна – модна быць здаровым” садзейнічаў вырашэнню адной з актуальных праблем нашага часу — праблемы тытуню і наркаманіі. Працуючы па праекце “Здароўе — радасць – жыццё”, мы здолелі павысіць узровень інфармаванасці непаўналетніх па пытаннях прафілактыкі шкодных звычак, абудзіць жаданне прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.
Аб’яднаннямі па інтарэсах ахоплены 88% навучэнцаў. Ва ўстанове адукацыі адкрыта 7 такіх аб’яднанняў і два аб’яднанні ад Бераставіцкага ЦТДМ, з іх у шосты школьны дзень працуе больш за 70%, у вячэрні час – каля – 60%. Вучні наведваюць аб’яднанні, якія адкрыты на базе філіяла Лішкаўскай сельскай бібліятэкі, на базе Макараўскага Дома нацыянальных культур.
Стала традыцыяй правядзенне занальных сустрэч. У вячэрні час працуе спартыўная зала, дзе вучні разам з бацькамі праводзяць свой вольны час, далучаюцца да здаровага ладу жыцця. Калектыў педагогаў і настаўнікаў школы развівае традыцыі супрацоўніцтва з пагранічнай заставай № 7. Сумесна з пагранічнікамі праводзяцца сустрэчы па валейболе, футболе, стральбе.
Вялікая ўвага ўдзяляецца прапагандзе здаровага ладу жыцця і ў час летніх канікул. На базе нашай установы штогод працуе палатачны лагер “Праметэй”, удзел у якім дазваляе сямнадцаці падлеткам не толькі адпачыць, але і рэалізаваць свае магчымасці, умацаваць здароўе.
Работа ў летнім працоўным атрадзе па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі, падрыхтоўцы ўстановы да рэмонту, удзел у аперацыі “Каласок” для дзесяці вучняў 9–10 класаў дазваляе не толькі атрымаць працоўныя навыкі, але і папоўніць сямейны бюджэт.
Такім чынам, галоўная каштоўнасць у рабоце сельскай школы – гэта арганізацыя мэтанакіраванай дзейнасці партнёрскіх структур па фарміраванні культуры здароўя і здаровага ладу жыцця дзяцей і іх бацькоў. Станоўчым вынікам сумеснай прафілактычнай дзейнасці з’яўляецца тое, што ні адзін вучань не знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, не здзейснена ні аднаго супрацьпраўнага ўчынку. У бацькоў адзначаецца павышэнне ўзроўню адказнасці за выхаванне ўласных дзяцей..
Будніцкая Алена Антонаўна,
намеснік дырэктара па ВР Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Береаставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.