У снежні мінулага года і да 16 студзеня 2019 года Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную кампанію “Ёлка жаданняў”. Актыўна ўключыліся ў акцыю і валанцёры нашай установы адукацыі.
У школе была абвешчана дабрачынная акцыя пад назвай “Кошык радасці” па зборы навагодніх падарункаў для выхаванцаў Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзяцей-інвалідаў. Па словах валанцёраў, спагадных, неабыякавых людзей у нашай школе шмат. Бацькі, навучэнцы, педагогі і работнікі сабралі прысмакі, канцылярскія тавары, дзіцячыя кнігі-размалёўкі і многае іншае.
Валанцёры, навучэнцы 10 класа Таццяна Гінзбург і Дар’яКлімовіч, наведалі сваю былую аднакласніцу ЛюбоўАўдзевіч. Дзяўчынка скончыла школу ў 2017 годзе, жыве з бацькамі, старэйшымі братамі і сястрой. Люба была рада сустрэчы з аднакласнікамі.
Навагоднія падарункі былі перададзены выхаванцам Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Кожны з нас разумее, што бацькоўскую ласку і клопат не замяніць цацкамі, але хай у дзяцей адсустрэчы з нашымі валанцёрамі хоць трохі палепшыцца час знаходжання ўдалечыні ад сваіх родных.
Ірына РАШКЕВІЧ,
старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства
Чырвонага Крыжа Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.