Нягледзячы на марознае надвор’е, Гарадзечненскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў пачатку лютага сабраў сваіх выпускнікоў на вечар-сустрэчу.
Былыя школьнікі прыйшлі, каб пабачыцца са сваімі аднакласнікамі і настаўнікамі. Прысутнічалі і “юбілейныя” выпускі, якія атрымалі атэстаты 5 і 10 гадоў назад. Для выпускнікоў быў падрыхтаваны святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел вучні і педагогі школы. Праграма была падрыхтавана пад кіраўніцтвам В.М.Івашчышынай і педагога-арганізатара А.Л.Бахарэвіч. Са словамі прывітання звярнуўся да выпускнікоў былы дырэктар установы У.У.Вярбіцкі, які адзначыў, што ніколі не пашкадаваў аб тым, што ўсё сваё жыццё прысвяціў школе. Таксама да прысутных звярнуўся выпускнік Максім Паўловіч, які дзесяць гадоў назад скончыў нашу навучальную ўстанову: “Я вельмі ўдзячны школе за магчымасць успомніць дзяцінства”.
Класны кіраўнік 10 класа В.У.Булойчык падрыхтаваў мультымедыйную прэзентацыю. Пад апладысменты выпускнікоў змяняліся слайды, якія расказвалі пра школьнае жыццё розных пакаленняў выпускнікоў. Кульмінацыйным момантам вечару стаў развітальны вальс, мелодыя якога дапамагла прысутным ўспомніць выпускны баль.
Святлана ШУШКЕВІЧ,
дырэктар Гарадзечненскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна.