Віншаванні ад мітрапаліта

Штогод у велікодныя святочныя дні Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна арганізоўвае для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сустрэчы ў Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым манастыры.

Такую сустрэчу правялі і 19 красавіка. У гэты дзень панавала атмасфера цяпла, любові і дабрыні. Менавіта ў гэтым маюць патрэбу сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, каб з Божай дапамогай знаходзіць сілы пераадольваць любыя выпрабаванні, якія сустракаюцца на іх жыццёвым шляху.

Дзетак і іх бацькоў павіншаваў са святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У канцы сустрэчы ўсім дзецям ўручылі велікоднае яйка і салодкія падарункі. Такіх сустрэч з нецярпенне чакаюць і дзеці, і бацькі. Вельмі прыемна, што ў гэтыя святыя дні не забыліся пра тых, хто асабліва мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.

Алеся КАСЯНКОВА,
педагог сацыяльнага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна.