Выстава “Службы бяспекі”

- 16:55Нам пішуць

Адной з задач Казлоўшчынскага ясляў-сада з’яўляецца ўдасканаленне работы па фарміраванні ў выхаванцаў навыкаў бяспекі жыццядзейнасці праз выкарыстанне эфектыўных форм узаемадзеяння педагогаў з бацькамі. 

Не ўсе бацькі ўдзяляюць належную увагу навучанню дзяцей асновам бяспекі. Найчасцей яны абмяжоўваюцца банальнай забаронай, што вызывае ў дзіцяці толькі цікавасць,але гэтага макла,бо кожны дарослы хоча бачыць сваё дзіця здаровым і вясёлым. Таму вельмі важна, каб дзейнасць у гэтым напрамку была агульным клопатам сям’і і ўстановы дашкольнай адукацыі.

Эфектыўнай формай работы ў гэтым кірунку лічым бацькоўскія сходы “Супрацоўніцтва дашкольнай установы і сям’і па фарміраванні асноў бяспекі дзяцей”, пасяджэнні “Бяспека вашага дзіцяці”, кансультацыі “Развіццё пазнавальнай актыўнасці дашкольнікаў у працесе азнаямлення з прасцейшымі правіламі бяспекі”, лекторыі “Правілы бяспекі майго дзіцяці” відэапрагляды, гульні, конкурсы “Айбаліт і дарожная азбука”, “Паважаем святлафор”, “Чырвоны, жоўты, зялёны” і інш.

Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў праходзіць і праз творчасць. Дзіцячыя ўражанні знаходзяць сваё адлюстраванне ў сумесных работах бацькоў і дзяцей. У дашкольнай ўстанове арганізавана выстава пад назвай “Службы бяспекі”, дзе прадстаўлены мадэлі пажарных машын, машын хуткай дапамогі, міліцыі, службы газу. Праяўляючы фантазію, дзеці і дарослыя робяць аўтамабілі з паперы, дрэва, тканіны, саломы.

Толькі сістэматычная работа з сям’ёй фарміруе ў дзяцей трывалыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Іна ДЖУРАХАНАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Казлоўшчынскага ясляў-сада.