Вывучаем родную культуру

- 15:36Нам пішуць

Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 Магiлёва праходзяць заняткі, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да вывучэння беларускай мовы. На іх заўсёды гучыць роднае слова. 2 сакавіка ў 3 “А” класе было праведзена мерапрыемства “Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!”.

Дзецi адгадвалі загадкі на тэму “Жывёльны i раслiнны свет Беларусi”, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму і родную мову, гулялі ў беларускія гульні, чыталi вершы пра прыгажосць беларускага краю, выконвалі народныя песнi i танцы.

Да мерапрыемства вучнi падрыхтавалі малюнкі на тэму “Я люблю Магілёў!” i беларускія касцюмы. У класе была аформлена выстава творчых работ і адбыўся паказ народных касцюмаў, зробленых сваімі рукамі. Гэта мерапрыемства падарыла дзецям шмат радасці, усмешак і добры настрой.

Святлана РАГОЎСКАЯ,
настаўнiца пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 Магiлёва.