Восеньская казка

- 11:05Нам пішуць

Тэатралізаваная дзейнасць дзяцей у дашкольным узросце — гэта адначасова і гульня, і творчасць, і далучэнне да мастацтва. Дашкаляты быццам адпраўляюцца ў казку, дзе дабро абавязкова перамагае зло, што робіць кожнае дзіця крыху больш шчаслівым.

Нядаўна ў Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе прайшло цудоўнае тэатральна-музычнае свята “Восеньская казка”. У госці да дзяцей і іх бацькоў завіталі Восень, Сонейка і Хмарка. У гульнявой форме дзеці замацавалі свае веды аб восеньскіх дарах у лесе і на агародзе. Дзеці спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні з ляснымі жыхарамі, збіралі ўраджай на агародзе і ў садзе.

Старанне і талент дзяцей, адмысловыя дэкарацыі, сучаснае музычнае суправаджэнне, прыгожыя касцюмы, карпатлівая праца музычнага кіраўніка В.Г.Жураўскай і выхавальніка дашкольнай адукацыі А.В.Петрыман дазволілі стварыць сапраўдную восеньскую казку, якая надоўга застанецца ва ўспамінах дзяцей.

Ганна ПАПРОЦКАЯ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.