Вучыцца – заўсёды прыгадзіцца!

- 14:10Нам пішуць

Скончылася самая вялікая і значная чвэрць навучальнага года. І, як звычайна, і вучні, і бацькі, і настаўнікі падводзяць вынікі. Вы запытаеце, а прычым тут бацькі? А чый прыклад самы важны для дзяцей, чые справы заўсёды пад пільнай увагай нашых дзяцей? Канечне, бацькоў. Вось і вучні 4 класа падводзілі вынікі трэцяй чвэрці разам з бацькамі на класнай гадзіне “Вучыцца – заўсёды прыгадзіцца!”

Падчас класнай гадзіны бацькі разам са сваімі дзеткамі выконвалі заданні , якія неабходны ў паўсядзённых справах, звязаныя з навучальнымі прадметамі. Сямейныя дуэты складалі заявы, разбіралі і чыталі дагаворы, вылічвалі, колькі дошак трэба, каб зрабіць падлогу ў пакоі, і са звычайнага грыбка нафантазіравалі і стварылі цэлы звярынец жывёл! Па водгуках дзяцей і бацькоў сумесная праца ім вельмі спадабалася. А яшчэ ў цікавай і гульнёвай форме бацькі і класны кіраўнік, спадзяюся, павысілі матывацыю чацвёртакласнікаў да вучобы. А гэта вельмі актуальна: хутка прыйдзе цяпло і вучыцца зусім не захочацца…

Наталля ЛЫСАЯ,
класны кіраўнік 4 класа Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.