Вырасце новы лес

- 17:13Нам пішуць

Навучэнцы старшых класаў нашай школы разам са сваімі настаўнікамі на працягу шасці дзён аказвалі дапамогу Індурскаму лясніцтву Гродзенскага лясгаса па пасадцы новага лесу.

Узяўшы ў рукі меч Колесава, юнакі і дзяўчаты высаджвалі маленькія сосны і маладыя бярозкі. Зразумела, праца гэта нялёгкая, але вельмі неабходная. Зразумела таксама і тое, што лесаўзнаўленне і лесаразвядзенне ў Беларусі падтрымлівае генафонд лесу, забяспечвае задавальненне сацыяльна-эканамічных патрэб беларускага грамадства.

Роля лесу і ўплыў яго на навакольнае асяроддзе з’яўляюцца неаспрэчнымі фактамі, а ўдзел у ахове лесу — справа кожнага грамадзяніна Беларусі.

Вольга ШЧУКА,
настаўніца геаграфіі Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.