Як добра ўмець чытаць!

- 15:18Нам пішуць

16 лістапада першакласнікі гімназіі № 2 Ваўкавыска сталі сапраўднымі чытачамі. Для іх у бібліятэцы было праведзена Пасвячэнне ў чытачы «Як добра ўмець чытаць». Знаёмства з кнігай для першакласнікаў стала чароўнай казкай, займальнай гульнёй, абудзіла цікаўнасць, якая выклікала жаданне чытаць.

У пачатку мерапрыемства павіншавала першакласнікаў з самай галоўнай падзеяй у іх жыцці – яны навучыліся чытаць — загадчыца бібліятэкі Т.Л.Кавальчук. Затым у госці да іх завіталі літаратурныя героі: Бураціна, Папялушка, Доктар Айбаліт, Дзюймовачка, Карлсан і многія іншыя. Першакласнікі пазнаёміліся з Каралевай Кнігай, паглядзелі лялечны спектакль. Лепшыя чытачы ўдзельнічалі ў казачным конкурсе, усе атрымалі салодкія прызы, а пераможцы яшчэ і кнігі ў падарунак. Доктар Айбаліт навучыў дзяцей берагчы і «лячыць» кнігі. Каралева Кніга падарыла ўсім дзецям закладкі і дала наказ чытаць уважліва, каб ад чытання была карысць.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК,
загадчыца бібліятэкі.