Напярэдадні новага навучальнага года традыцыйна праводзіцца рэспубліканская акцыя “Клопат” з мэтай аказання матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі да школы дзецям з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў.
У мікрараёне Вялікаэйсамантаўскай сярэдняй школы, што на Гродзеншчыне, была арганізавана работа па аказанні дапамогі сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу. У 2017/2018 навучальным годзе ўстанову адукацыі наведваюць 109 дзяцей з 85 сем’яў. Для правядзення акцыі была створана рабочая камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Эйсмантаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы, Эйсмантаўскага амбулаторыі, ДП “Варанецкі”, бацькоўскага камітэта і апякунскага савета ўстановы адукацыі, участковы інспектар міліцыі.
Рабочая камісія зацвердзіла спісы сем’яў, якім неабходна дапамога, і выпрацавала план дзеянняў. Былі ўлічаны ўсе патрэбы і выкарыстаны ўсе магчымасці. Па стане на 1 верасня ў акцыі прынялі ўдзел 8 арганізацый, якія выдаткавалі грошы сем’ям для дапамогі ім у падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. Гэта Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт, ДП “Варанецкі”, РУСП “Масаляны”, Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца, раённае спажывецкае таварыства, школа, індывідульны прадпрымальнік Т. Фадзеева.
Бусяго было выдаткавана больш за 3000 рублёў, дапамогу атрымалі 79 сем’яў.
Хочацца выказаць падзяку ўсім, хто не застаўся ўбаку, а з разуменнем аднёсся да гэтай патрэбнай і высакароднай справы. Асаблівая падзяка кіраўніцтву базавай гаспадаркі “Варанецкі”, дырэктару І.І. Коласу і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце А.А Янушка. Усе сем’і працаўнікоў прадпрыемства, у якіх выхоўваюцца школьнікі, атрымалі матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года. Дзякуючы неабыякавым людзям, дзеці пачалі навучальны год, маючы ўсё неабходнае.
Антаніна ТАЛОЧКА,
сацыяльны педагог.