На базе сярэдняй школы № 3 Жыткавіч прайшлі Свята-Феадосіеўскія педагагічныя чытанні. Мэта мерапрыемства — далучэнне маладога пакалення да спадчыны і традыцый славянскіх народаў, актывізацыя супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі раёна і Тураўскай царкоўнай акругі Тураўска-Мазырскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
На чытаннях прысутнічалі старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Ніна Мікалаеўна Рамановіч, благачынны Тураўскай епархіяльнай акругі, настаяцель храма Феадосія Чарнігаўскага, протаіерэй Генадзь Хаткевіч, дырэктар ААТ “САТУРН-1” Міхаіл Пятровіч Саскевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Жыткавіцкага райвыканкама Аляксандр Львовіч Емяльянаў, спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму і супрацоўнікі раённага вучэбна-метадычнага кабінета. З прывітальным словам выступілі дырэктар сярэдняй школы № 3 Жыткавіч Ганна Кірылаўна Друк і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Жыткавіцкага райвыканкама Аляксандр Львовіч Емяльянаў. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця чытанняў выступіў ансамбль ветэранаў педагагічнай працы “Залатая пара”. Таксама былі запрошаны ўдзельнікі бацькоўскіх клубаў “Дабравест” і “Мы разам” сярэдняй школы № 3 Жыткавіч.
Прайшла канферэнцыя для педагогаў і конкурс чытальнікаў навучэнцаў. Тэматыка выступленняў педагогаў была разнастайнай: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, Святыя Кірыл і Мяфодзій — асветнікі славян, гісторыя славянскай пісьменнасці, Ефрасіння Полацкая і яе ўклад у развіццё пісьменства на Беларускай зямлі, Полацк — калыска беларускай духоўнасці і інш.
У чытаннях прынялі ўдзел 35 педагогаў і 85 навучэнцаў устаноў адукацыі Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага і Столінскага раёнаў. Па выніках мерапрыемства ўсе былі ўзнагароджаны граматамі сярэдняй школы № 3 Жыткавіч і прыхода храма.
Таксама быў разгледжаны план супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і Праваслаўнай царквы на 2017 год.
Святлана ПАХОМАВА,
загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Жыткавіцкага раёна.