За духоўнае адраджэнне

- 16:19Нам пішуць

13 лютага 2015 г. была ўрачыста падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015—2020 гады. Адукацыйныя, выхаваўчыя задачы дзяржавы і царквы супадаюць і заключаюцца ў тым, каб выхаваць гарманічна развітога, духоўна багатага чалавека.

Зусім нядаўна былі выхаванцамі Роскага ясляў-сада, маімі выхаванцамі, Аляксей Вялічка (навучэнец 7 класа сярэдняй школы № 2), Настасся Герасімюк (навучэнка 5 класа сярэдняй школы № 1), Ганна Ганчарэвіч (вучаніца 2 класа сярэдняй школы № 1), Дар’я Клім (навучэнка 5 класа сярэдняй школы № 1), Дзмітрый Красько (навучэнец 7 класа сярэдняй школы № 2), Мікіта Хітры (навучэнец 7 класа сярэдняй школы № 2).

Дзецям пашанцавала: побач з імі выкладчыкі нядзельнай школы пры храме Святой Жываначальнай Тройцы, таленавітыя педагогі Роскай школы мастацтваў. 30 красавіка ў сценах школы мастацтваў адбылося свята, прысвечанае святым жонкам-міраносіцам.

Навучэнцы нядзельнай школы прыхода інсцэніравалі п’есу “Прамудры цар”. З вялікай увагай слухалі прысутныя протаіерэя Віктара Каласоўскага.

Мерапрыемства, упэўнена, узбагаціла сістэму каштоўнасцей людзей рознага ўзросту, паспрыяла фарміраванню і пераасэнсаванню стаўлення да сябе, сям’і, жанчыны, навакольных людзей, краіны, заснаванага на праваслаўных каштоўнасцях.

Тамара ПРАСНЯК,
выхавальніца Роскага ясляў-сада, педагог дадатковай адукацыі.