За вясёлы настрой атрымаеш “пчолку”

- 15:19Нам пішуць

Аздараўленчы лагер “Дружба” Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна працаваў па праграме “Кветкавая планета”.

Што можа быць больш карысным і цікавым, чым займальнае падарожжа па лясах і рэках нашай краіны і не толькі? На 18 дзён лагер пагрузіўся ў дзіўны свет экалогіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе, навучыліся арыентавацца па ягадах, моху і павуціне. Цікава было даведацца пра жыццё жывёл, птушак і насякомых, а рабіць гэта ў форме гульні — яшчэ і весела.
Кожнае дзіця ў лагеры мела свой дзённік, у які выстаўляліся адзнакі за ўдзел у атрадных мерапрыемствах. А адзнакі былі няпростыя: “матылькі” — за актыўнасць, “стракозы” — за творчасць, “конікі” — за актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, “божыя кароўкі” — за дабрыню і міласэрнасць, “мурашкі” — за прыязнасць, “пчолкі” — за вясёлы настрой.

Святлана ШЫРКАВЕЦ,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Дружба”.