За здаровае харчаванне

- 10:49Адукацыйная прастора

У Бабруйску сур’ёзна задумаліся аб магчымасцях паляпшэння працэсу арганізацыі харчавання школьнікаў. Адной з канкрэтных практычных мер, прынятых у сувязі з гэтым, стаў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання ў агульнаадукацыйных установах горада.

— Арганізацыя рацыянальнага харчавання дзяцей — адзін з прыярытэтных напрамкаў функцыянавання навучальных устаноў. Школьнае харчаванне павінна быць здаровым, смачным, якасным, збалансаваным. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўніцтва нашага гарвыканкама. У мэтах выканання адпаведнага рашэння і быў праведзены гэты агляд. Журы ацэньвала не толькі ўзровень арганізацыі харчавання. Конкурс стаў для школьных кухараў своеасаблівай магчымасцю паказаць свае ўменні, для кіраўнікоў навучальных устаноў — нагодай для абмену вопытам і станоўчымі напрацоўкамі, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі гарвыканкама А.У.Барысевіч.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце 
№ 53, 16 мая 2019 года.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ўпраўленнем па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама.