Педагогі нашай установы адукацыі актыўна далучаюць вучняў да здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай праводзяцца займальныя і карысныя мерапрыемствы. Сярод іх — “Зімовы квест”.
На працягу тыдня хлопчыкаў і дзяўчынак чакала шмат цікавага і пазнавальнага. Так, вучні 5—9 класаў рашалі закавырыстыя “агароднінныя” рэбусы, адгадвалі загадкі пра спорт і спартыўныя прылады, дапісвалі прыказкі і выказванні знакамітых людзей пра здароўе і здаровы лад жыцця. Затым усе хлопчыкі мераліся сілай і спрытам у незвычайнай эстафеце — бегу на лыжах па падлозе, хакеі з тэніснымі мячыкамі і інш. Завяршыўся тыдзень складаннем самаробных пазлаў, прысвечаных здароваму ладу жыцця.
Арганізавалі здароўезберагальны тыдзень настаўніца рускай мовы і літаратуры В.М.Філосаф і настаўнік фізічнай культуры і здароўя П.З.Круглей.
Вера ФІЛОСАФ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Рэчыцкага дзіцячага сада — базавай школы Камянецкага раёна.