У яслях-садзе № 6 Смаргоні сустрэчы з прадстаўнікамі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сталі традыцыяй. Супрацоўнікі РАНС праводзяць мерапрыемствы, галоўная мэта якіх — навучыць падрастаючае пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць дзяцей асцярожнасці.
Практыка паказвае, што зносіны з дзецьмі наўпрост з’яўляюцца больш выніковымі, бо дашкольнікі лепш засвойваюць інфармацыю, падмацаваную асабістым вопытам.
Дзеці з вялікай цікавасцю слухаюць пазнавальныя гутаркі аб пажарнай бяспецы, прымаюць актыўны ўдзел у віктарынах, конкурсах. Гульнявая форма правядзення мерапрыемстваў спрыяе таму, што выхаванцы сада добра запамінаюць нумары тэлефонаў экстранных службаў, самі распавядаюць бацькам пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Асаблівае захапленне выклікае магчымасць прымераць на сябе касцюмы пажарных, а таксама пасядзець за рулём сапраўднай пажарнай машыны.
Можна з упэўненасцю сказаць, што веды і навыкі па пажарнай бяспецы трывала ўвойдуць з дзецьмі ў іх дарослае жыццё, а нумар тэлефона “101” яны запомняць добра.
Ірына ГАЎРЫЛІК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Смаргоні.